Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў праект навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Саюз-Біямембраны". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 кастрычніка 2024 года нумар 769, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У дакуменце гаворыцца, што ўрад пастанаўляе адобрыць праект навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Тэхналагічная платформа ідэнтыфікацыі новых малекулярных мішэней: мембранных бялкоў і іх комплексаў" ("Саюз-Біямембраны"), прадстаўлены Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўзгоднены з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.
Урад таксама даручыў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ва ўстаноўленым парадку ўнесці праект на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.-0-