Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 верасня 2024, 09:01

Урачыстыя лінейкі пройдуць сёння ў школах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, пройдуць сёння ва ўсіх школах Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Свае дзверы адкрыюць больш як 2,6 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх будуць вучыцца амаль 1,07 млн чалавек. У тым ліку за парты сядуць амаль 105 тыс. першакласнікаў.

Кожны першакласнік краіны па традыцыі атрымае ў падарунак выданне "Беларусь - наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку".

З новага навучальнага года ў эксплуатацыю будзе ўведзена пяць устаноў адукацыі. Дзіцячы сад - пачатковая школа ў Віцебску разлічаны на 850 месцаў, з якіх 290 месцаў для вучняў 1-4-х класаў. У Мінскай вобласці адкрыюцца дзве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі: на 930 месцаў у Салігорску і на 1020 месцаў - у вёсцы Копішча Бараўлянскага сельсавета. У Мінску гімназія нумар 42 пераедзе ў новы будынак на 1020 месцаў у мікрараёне Лябяжы. У Магілёве адкрыюць новы будынак школы на такую ж колькасць месцаў.

Першы ўрок пройдзе па тэме "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!". У Год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў размова пойдзе аб дасягненнях беларускага народа, якімі ганарыцца краіна, аб тых каштоўнасцях, якія важна захаваць у імя будучыні.

Плануецца ажыццяўляць падвоз больш як 57 тыс. вучняў. Для гэтага будзе задзейнічана каля 1,6 тыс. школьных аўтобусаў.

У новым навучальным годзе ў краіне свае дзверы адкрыюць 3,7 тыс. дашкольных устаноў, у якія пойдуць амаль 355 тыс. юных беларусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі