Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2021, 19:58

Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба прайшоў у Мінску з удзелам Лукашэнкі

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба прайшоў у Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе свята Перамогі 9 мая супала з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, што адзначаецца ў другую нядзелю мая.

Рытуал накіраваны на ўмацаванне павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. У аснове рытуалу - палажэнні Канстытуцыі аб дзяржаўных сцягу і гербе - сімвалах Беларусі як суверэннай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі як кіраўнік дзяржавы, увасабляючы адзінства народа, ад імя ўсяго беларускага народа ўшанаваў дзяржаўныя сімвалы Беларусі, што ўвасабляюць найвышэйшыя грамадска-палітычныя каштоўнасці - незалежнасць і суверэнітэт.

Кіраўнік дзяржавы перадаў палотнішча Дзяржаўнага сцяга і выяву Дзяржаўнага герба прадстаўнікам моладзі ў знак пераемнасці грамадзянскіх традыцый і адзінства ўсіх пакаленняў беларускага народа. А маладыя людзі ў сваю чаргу далі клятву вернасці Дзяржаўнаму сцягу.

Завяршыла мерапрыемства выкананне Дзяржаўнага гімна Беларусі.

Над плошчай праляцелі верталёты з выявай дзяржаўных сцяга і герба, а самалёты расквецілі неба над Мінскам у колеры Дзяржаўнага сцяга.

Старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ягор Макарэвіч у гутарцы з журналістамі назваў гістарычнай падзеяй супадзенне ў гэтым годзе дзвюх святочных дат 9 мая. "Мы святкуем не толькі Дзень Перамогі, але і Дзень дзяржаўных герба і сцяга. Мы адзначаем суверэнітэт нашай краіны. Як сказаў сёння Прэзідэнт на плошчы Перамогі, суверэнітэт і незалежнасць - гэта тыя рэчы, якія будуць захаваны заўсёды", - адзначыў ён.

Ягор Макарэвіч упэўнены, што гэтыя каштоўнасці падзяляе ўвесь беларускі народ. "Мы разумеем, што маладому пакаленню трэба не проста захаваць будучыню нашай дзяржавы, але і не ўдарыць тварам у гразь перад папярэднімі пакаленнямі, нашымі ветэранамі, якія для нас заваявалі гэта сіняе неба над галавой і тое, што мы можам жыць у мірнай краіне", - сказаў прадстаўнік моладзі. Ён падкрэсліў, што сённяшні ўрачысты рытуал асабіста для яго - шчыры і хвалюючы момант.

"Мы гатовы рухацца наперад (у развіцці краіны і грамадства. - Заўвага БЕЛТА). Але рабіць гэта можна, калі ў цябе ёсць надзейны фундамент. А гэта тыя дасягненні, якія мае беларускі народ", - дадаў Ягор Макарэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі