Фота з архіва
27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае пасяджэнне ЦВК Беларусі, прысвечанае 35-годдзю з дня яе ўтварэння адбудзецца 4 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
У пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны выбарчай сістэмы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, моладзь.
Таксама 4 снежня адбудзецца фарсайт-сесія навукова-экспертнага савета пры ЦВК Беларусі, на якой эксперты абмяркуюць сучасны стан і перспектывы развіцця выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
Пасяджэнне Маладзёжнага савета пры ЦВК Беларусі пройдзе 5 снежня, пасля пачне работу адкрыты лекторый "Інстытут прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь".-0-