Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2019, 13:17

Урачам агульнай практыкі плануюць прадаставіць магчымасць праводзіць УГ-дыягностыку

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім урачам агульнай практыкі плануюць прадаставіць магчымасць праводзіць УГ-дыягностыку, паведаміла журналістам начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем пашырыць функцыі і даць магчымасць урачу агульнай практыкі праводзіць УГ-дыягностыку. Цяпер вялікая колькасць партатыўных УГ-апаратаў. З пункту гледжання першаснай дыягностыкі захворванняў магутнасцей гэтых апаратаў будзе дастаткова", - сказала Вольга Маршалка.

Плануецца, што ўрачу агульнай практыкі прадаставяць кампетэнцыі для правядзення УГ-дыягностыкі, у прыватнасці, шчытападобнай залозы, органаў брушной поласці, лімфатычных вузлоў.

У сувязі з гэтым цяпер пераглядаюцца адукацыйныя праграмы. Чакаецца, што выпускнікі 2020 года ўжо будуць мець гэтыя навыкі.

Дадатковыя магчымасці з'явяцца і ў іншых спецыялістаў. "Ім таксама будзе прадастаўлена гэта права ў рамках іх спецыяльнасці. Напрыклад, акушэр-гінеколаг зможа ажыццяўляць УГ-дыягностыку органаў таза, а эндакрынолаг - шчытападобнай залозы", - адзначыла Вольга Маршалка. На прыёме ўрач-кардыёлаг сам правядзе УГД, для гэтага пацыенту не трэба будзе звяртацца да іншага спецыяліста. Кабінет аснасцяць спецыялізаваным абсталяваннем. Цяпер для гэтага спецыялістам неабходна прайсці перападрыхтоўку. Плануецца, што авалодваць новымі метадамі яны будуць ужо ў ВНУ.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення, гэта дасць магчымасць зрабіць знаходжанне пацыентаў ва ўстанове аховы здароўя больш камфортным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі