Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лістапада 2024, 11:51

Упор на інфраструктуру. Картун аб рэгіянальным развіцці на бліжэйшую пяцігодку

Андрэй Картун
Андрэй Картун
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў аб рэгіянальным развіцці на бліжэйшую пяцігодку.

Паводле слоў Андрэя Картуна, патэнцыял росту цяпер знаходзіцца ў рэгіёнах, у тым ліку гарадах-спадарожніках Мінска. Ён прывёў у якасці прыкладу Смалявічы і адзначыў, што там наладжана вельмі добрая інфраструктура. "Гэта тое, пра што гаворыць Прэзідэнт. У бліжэйшую пяцігодку мы будзем настройваць работу ў бок стварэння ўмоў у рэгіёнах, каб людзі заставаліся там, працавалі, атрымлівалі дастойную заработную плату", - падкрэсліў ён.

А вось у Мінску магчымасць будавацца зніжаецца, таму ўсё будзе даражэць. "У Мінску будзе даражэй жыць. Усё будуць супастаўляць і лічыць. Так, у Мінску, можа, зарплата большая, але і жыццё даражэй каштуе. Дык лепш можа недзе ў Смалявічах або ў Жодзіне жыць, у цудоўных гарадах Мінскай або нейкай іншай вобласці, маючы пры гэтым стабільную работу і раз у месяц прыязджаць з радасцю пагуляць па сталіцы", - адзначыў першы намеснік міністра.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі