12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Курсантам Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, якія праходзілі абучэнне па спецыяльнасці "лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі", уручылі ліцэнзіі камерцыйнага пілота і дыпломы аб заканчэнні ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Урачыстая цырымонія адбылася ў будынку былога аэравакзала аэрапорта Мінск-1 - першай паветранай гавані Беларусі.
"Здаецца, зусім нядаўна Прэзідэнтам прынята рашэнне аб стварэнні нацыянальнай школы пілотаў. Яно ўвасоблена ў жыццё. Мы здольны былі гэта зрабіць і сталі на крок бліжэйшымі да ўмацавання нацыянальнай бяспекі", - сказаў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.
Ён павіншаваў выпускнікоў з тым, што для іх адкрываецца новы этап у жыцці. "Чатыры з палавінай гады таму вы выбралі будучую прафесію і сваё прызначэнне. Прайшлі гэты шлях з годнасцю. Цяпер ваша задача ўпэўнена ісці наперад, не адступаць перад цяжкасцямі і дабівацца пастаўленых мэт. Будзьце дастойнымі пераемнікамі традыцый, якія закладзены папярэднімі пакаленнямі авіятараў", - даў наказ міністр.
Аляксей Ляхновіч назваў выпуск пілотаў грамадзянскай авіяцыі знакавай падзеяй для краіны і падзякаваў калектыву акадэміі за прафесійную, адказную працу па падрыхтоўцы маладога пакалення пілотаў. "Мы вельмі ганарымся вашымі дасягненнямі", - дадаў міністр.
Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Ігар Яцкевіч адзначыў, што невыпадкова пляцоўкай для правядзення цырымоніі стаў будынак аэравакзала аэрапорта Мінск-1, дзе сцены літаральна дыхаюць гісторыяй. "Гэта свята выпускнікоў, якія сваёй паўсядзённай працай даказалі права быць першымі", - сказаў Ігар Яцкевіч.
На ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны курсанты, родныя і блізкія выпускнікоў-пілотаў, навучэнцы класаў авіяцыйнай накіраванасці. Сярод ганаровых гасцей - старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, кіраўнікі авіяцыйных арганізацый, дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў Віталь Уткін.
Вітаючы першых выпускнікоў, Уладзімір Кухараў асабліва адзначыў тое, што падрыхтоўка да пачатку абучэння пілотаў праведзена ў самы кароткі тэрмін, што заслугоўвае самай высокай ацэнкі. "Хачу выказаць словы вялікай удзячнасці кіраўніцтву акадэміі авіяцыі, выкладчыцкаму складу за каласальную работу. Распрацаваны адпаведныя методыкі, дапаможнікі. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы таксама ішло вельмі хуткімі тэмпамі. Выпускнікі з гонарам прайшлі няпростыя выпрабаванні і даказалі, што вартыя быць першымі, разумеюць, якую адказнасць на сябе бяруць",- заявіў старшыня Мінгарвыканкама і пажадаў акадэміі не спыняцца на дасягнутым, адкрываць запатрабаваныя ў авіяцыйнай галіне спецыяльнасці.
Адной з самых складаных высокатэхналагічных галін назваў авіяцыю Аляксандр Бахановіч. "Тое, што сёння Беларусь увайшла ў лік дзяржаў, якія могуць дазволіць сабе падрыхтоўку пілотаў грамадзянскай авіяцыі, дарагога варта", - падкрэсліў ён і пажадаў пілотам чыстага неба, мяккіх пасадак і паспяховага вяртання дадому.
Ігар Голуб асабліва адзначыў значны ўклад лётчыкаў-інструктараў, прадстаўнікоў Цэнтральнага савета ДТСААФ, Мінскага аэраклуба ДТСААФ. "Без гэтых людзей не было б сённяшняга выпуску, якім мы ганарымся, - сказаў ён. - Выпускнікі па праву сталі часткай нашай авіяцыйнай сям'і. Гэта першая прыступка ў лётнай адукацыі. Наперадзе яшчэ шмат задач, каб якасна выконваць работу пілота, камандзіра і памочніка паветранага судна".
Шэсць выпускнікоў размеркаваліся ў авіякампанію "Белавія". Генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец падкрэсліў: стварэнне нацыянальнай школы пілотаў - вялікі крок наперад для авіяцыйнай галіны Беларусі, ён пажадаў поспехаў у будучай рабоце. Камандзір авіяцыйнага атрада авіякампаніі, заслужаны пілот Беларусі, старшыня дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі Алег Салтоўскі дадаў, што на дзяржаўным экзамене курсанты паказалі добрыя веды. Цяпер ім трэба прайсці абучэнне на канкрэтных тыпах паветраных суднаў.
На цырымоніі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства транспарту і камунікацый, Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса, Мінгарвыканкама, Міністэрства адукацыі. Завяршылася мерапрыемства сімвалічнай перадачай выпускнога альбома моладзі.-0-