Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2021, 11:04

УНС апраўдвае агучаныя напярэдадні форуму чаканні - Кунцэвіч

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход апраўдвае чаканні, агучаныя напярэдадні форуму. Такое меркаванне выказаў БЕЛТА намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кунцэвіч.

"Я лічу, што УНС апраўдвае тыя высокія чаканні, якія былі агучаны напярэдадні форуму. Глыбокі і па змесце і па эмоцыі даклад Прэзідэнта, цікавыя выступленні дэлегатаў, гарачыя дыскусіі ў кулуарах - усё гэта робіць форум яркай падзеяй, да якой прыкавана вялікая ўвага жыхароў нашай краіны, экспертнай супольнасці як унутры Беларусі, так і за мяжой", - лічыць Андрэй Кунцэвіч.

Ён дадаў: "Як мне думаецца, галоўная задача форуму - не толькі вызначыць стратэгію развіцця нашай дзяржавы, але і ўмацаваць яе духоўна-каштоўнасны фундамент, умацаваць веру ў нашу краіну і яе народ". Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што вельмі важна далучыць да вырашэння існуючых праблем шырокае кола людзей, якія клапоцяцца аб паступальным руху наперад.

На думку Андрэя Кунцэвіча, выклікае здзіўленне той факт, што кіраўніцтва апазіцыйных партый не адгукнулася на запрашэнне аргкамітэта УНС, "саштурхнуўшы сябе тым самым на абочыну палітычнага жыцця". "І яны яшчэ выступаюць за нейкае развіццё партыйнай сістэмы! Як можна выступаць за неабходнасць дыялогу і пры гэтым яго пазбягаць?" - адзначыў ён.

Андрэй Кунцэвіч звярнуў увагу на тое, што на форуме гучаць розныя пункты гледжання, часам дыяметральна процілеглыя. "Таму відавочна, што ў рэдакцыйнай камісіі сходу будзе шмат работы, перш чым вынесці на суд дэлегатаў праект падагульняючай рэзалюцыі", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі