Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2020, 14:33

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС правядзе дзень адкрытых дзвярэй анлайн

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Універсітэт грамадзянскай абароны МНС упершыню правядзе дзень адкрытых дзвярэй у анлайн-рэжыме, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Мерапрыемства пачнецца 28 сакавіка ў 11.00 і будзе трансліравацца на YouTube-канале ўніверсітэта. Госці ў студыі - адказны сакратар прыёмнай камісіі Ігар Аушаў, начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра Святлана Маршына, курсанты Раман Рыснік і Вераніка Еўтух - раскажуць пра ўніверсітэт, прадставяць факультэты папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і тэхнасфернай бяспекі. Прадстаўнікі выратавальнай ВНУ таксама раскажуць пра асаблівасці правядзення прыёмнай кампаніі 2020 года.

Задаць свае пытанні можна ўжо цяпер, патэлефанаваўшы ў прыёмную камісію па нумары 8 (017) 345-33-38 або даслаўшы іх у электронным выглядзе на адрас ai@ucp.by і ў афіцыйную групу ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС - установа вышэйшай адукацыі з 87-гадовым вопытам падрыхтоўкі спецыялістаў для выратавальных ведамстваў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. ВНУ з'яўляецца адукацыйным цэнтрам у сферы грамадзянскай абароны, што забяспечвае рэалізацыю праграм падрыхтоўкі кадраў з улікам інтарэсаў розных ведамстваў краіны і суседніх дзяржаў. На 7 факультэтах, 19 кафедрах, у ад'юнктуры і дактарантуры арганізавана навучанне па адукацыйных праграмах падрыхтоўкі кадраў першай і другой ступеней вышэйшай адукацыі па 16 спецыяльнасцях. Навучанне ва ўніверсітэце праходзіць больш за 2 тыс. чалавек, у тым ліку грамадзяне замежных дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі