Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 верасня 2024, 16:15

Унікальныя дакументы і архіўныя матэрыялы. У Акадэміі кіравання прадставілі кнігу БЕЛТА "Суперпозиция. Параллельные миры"

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выдавецтве БЕЛТА пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі выйшла кніга "Суперпозиция. Параллельные миры", якую сёння прэзентавалі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час прэзентацыі адбыўся паказ відэапраекта агенцтва "Як гэта было. Спецвыпуск", а таксама будзе працаваць выстаўка БЕЛТА "Паралельныя светы", па матывах якой выдадзена кніга. На плакатах экспазіцыі адлюстраваны два светы: свет дзяржавы - стварэння і развіцця і свет апазіцыі - разбурэння і дэградацыі. Фота праекта наглядна дэманструе, што зроблена ў Беларусі ўладай за апошнія 30 гадоў і што стала за гэтыя гады з апазіцыяй. Дзеянні і лозунгі, стварэнне і разбурэнне - аб гэтым выстаўка і кніга.
Аўтарам тэкстаў выступіў кіраўнік аналітычнага цэнтра ЕсооМ, член навукова-экспертнай групы пры дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Сяргей Мусіенка. Ён быў не толькі відавочцам, але і непасрэдным удзельнікам многіх палітычных працэсаў у краіне. Тэксты заснаваны на фактах і статыстыцы розных гадоў і ў той жа час прапушчаны праз прызму ўласнага перажытага вопыту, што асабліва каштоўна.
Унікальнасць выдання заключаецца ў тым, што ва ўсёй разнастайнасці прадстаўлены матэрыялы з прэсы сярэдзіны 1990-х гадоў - як дзяржаўнай, так і апазіцыйнай, - якіх няма ў шырокім доступе. Праз газетныя загалоўкі адлюстравана, чым жыла краіна ў пачатку станаўлення сваёй незалежнасці, з якімі праблемамі і выклікамі сутыкаліся беларусы, а таксама як гэтыя праблемы вырашаліся маладой дзяржавай.

Перад пачаткам прэзентацыі кнігі слухачы Акадэміі кіравання маглі азнаёміцца з выстаўкай "Паралельныя светы", якая і стала асновай кнігі БЕЛТА. Начальнік аддзела ідэалогіі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Уладзімір Ігнатовіч расказаў, што прадстаўленыя фатаграфіі для яго не проста сведчанне тых ці іншых фактаў, але і напамін пра перажытыя падзеі. "А яшчэ гэта напамін пра дасягненні нашых людзей, нашай дзяржавы. Гэта таксама не будзе лішнім", - лічыць ён.

Уладзімір Ігнатовіч адзначыў і форму падачы матэрыялаў выстаўкі: "Тут няма нечага спажывецкага, крыклівага. Усё прыгожа і ясна - тое, што раней называлі сацрэалізмам".

Загадчык кафедры дзяржаўнай эканамічнай палітыкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання Уладзіслаў Шчэпаў адзначыў, што на выстаўцы прадстаўлена ўнікальная падборка матэрыялаў. "Вельмі ўражвае і прымушае задумацца вось гэта проціпастаўленне", - сказаў ён.

Паводле слоў Уладзіслава Шчэпава, фатаграфіі нагадалі яму пра школьныя гады, калі ў нашай краіне ішло аднаўленне пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый.

"Я з чарнобыльскага рэгіёна. Школьнікамі нас адправілі ў Ейск, і калі мы вярнуліся адтуль, у нас былі практычна ідэальныя паказчыкі па здароўі, нулявая колькасць радыенуклідаў у арганізме, г.зн. дзяржава вельмі моцна спрабавала дапамагчы і ўсімі сіламі падняць чарнобыльскі рэгіён. А з іншага боку быў так званы чарнобыльскі шлях, які добра відаць на адной з фатаграфій. Гэта таксама дае падставу задумацца, і не хацелася б, каб такія рэчы паўтараліся", - дадаў Уладзіслаў Шчэпаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі