Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 снежня 2021, 17:38

Унесці прапановы па змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі можна праз грамадскую прыёмную "Белай Русі"

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыйныя структуры рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" актыўна ўключаюцца ў абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аб'яднанні.

Для гэтага з 30 снежня актывізуецца работа грамадскіх прыёмных аб'яднання. У рабоце грамадскіх прыёмных РГА "Белая Русь" прымуць актыўны ўдзел ГА "Беларускі саюз жанчын" і ГА "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў".

У дзень старту збору прапаноў у праект Канстытуцыі прыём грамадзян у рэспубліканскай грамадскай прыёмнай РГА "Белая Русь", размешчанай па адрасе г. Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, каб. 108, правядуць намеснік старшыні РГА "Белая Русь" Сяргей Пігараў, старшыня ГА "Беларускі саюз жанчын" Алена Богдан і старшыня ГА "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў" Іван Гардзейчык (час прыёму з 11.00 да 13.00).

Таксама будзе працаваць адзіная рэспубліканская гарачая лінія. Гарачая лінія працуе 30 снежня 2021 года і з 3 студзеня 2022 года (па будных днях) з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефонах: 8 (017) 374-19-48, 8 (017) 392-67-32.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі