Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2024, 11:07

Унесены змяненні ў пералік выплат, на якія не налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў ФСАН

Фота з архіва
Фота з архіва
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў змяненні ў пераліку выплат, на якія не налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт ФСАН. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 8 жніўня 2024 года нумар 586 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, што з 1 студзеня 2025 года не з'яўляюцца аб'ектам для налічэння абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва сумы страхавых узносаў (плацяжоў), што выплачваюцца наймальнікам па дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця і/або добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.

Гэта змяненне дзейнічае пры ўмове, што названыя дагаворы заключаны на тэрмін не менш за тры гады, а таксама калі ўзносы выплачваюцца наймальнікам у двухразовым памеры месячнай мінімальнай заработнай платы на аднаго работніка ў месяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі