Сцяг Чацвер, 5 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2024, 18:03

Умовы выкупу арэнднага жылля для запатрабаваных спецыялістаў плануюць вызначыць у Беларусі

Руслан Пархамовіч
Руслан Пархамовіч
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы выкупу арэнднага жылля для запатрабаваных спецыялістаў плануюць вызначыць у Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Руслан Пархамовіч па выніках пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разгледзелі пытанні павышэння прывабнасці арэнднага жылля. Не сакрэт, што людзі насцярожана ставяцца да атрымання арэндных кватэр, таму што іх здымаюць з чаргі на жыллё. Акрамя таго, мы разумеем, што ў малых населеных пунктах, гарадах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, часовым арэндным жыллём не замацаваць кадры", - сказаў Руслан Пархамовіч.

У сувязі з гэтым разглядаецца пытанне выкупу арэнднага жылля. "Цяпер гэта адбывацца не будзе. Мы на сёння паставілі перад сабой першачарговую задачу - забяспечыць неабходны фонд арэнднага жылля, каб яго можна было прапаноўваць запатрабаваным спецыялістам. Акрамя таго, думаю, ужо да канца наступнага года міжведамаснай рабочай групай будзе выпрацавана сумесная прапанова па ўмовах выкупу арэнднага жылля для запатрабаваных спецыялістаў", - адзначыў міністр.-0-
Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі