Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2020, 12:03

Умовы для развіцця сельгаскультур палепшыліся дзякуючы пацяпленню - Белгідрамет

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграметэаралагічныя ўмовы для развіцця сельскагаспадарчых культур палепшыліся ў сувязі з павышэннем тэмпературнага рэжыму, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На асноўных масівах азімых збожжавых прадаўжаецца рост сцябла. На поўдні краіны ў тэрмін, блізкі да мінулагодняга, пачалося каласаванне, месцамі па Гомельскай вобласці закрасавала жыта. На пасевах яравых збожжавых культур у большасці раёнаў адбыўся выхад у трубку, назіраецца рост сцябла, у паўночным рэгіёне ў асноўным прадаўжаецца кушчэнне.

На поўдні краіны ў люцэрны адзначана з'яўленне суквеццяў, у ранняспелых злакавых траў пачалося каласаванне, што сведчыць аб гатоўнасці траў для першага ўкосу. "Нізкія начныя тэмпературы і нераўнамерная забяспечанасць вільгаццю гэтай вясной негатыўна паўплывалі на фарміраванне прадукцыйнасці травастою. Аграметэаралагічныя ўмовы для накаплення зялёнай масы і адрастання траў пасля першага ўкосу палепшацца", - адзначылі ў Белгідрамеце.

Чаканыя на бягучым тыдні дажджы ўскладняць нарыхтоўку сена і правядзенне ахоўных мерапрыемстваў па апрацоўцы пасеваў. Разам з тым ападкі павінны павялічыць колькасць вільгаці ў глебе. Месцамі ў паўднёвай частцы краіны на лёгкай глебе запасы прадукцыйнай вільгаці па-ранейшаму ніжэйшыя за норму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі