1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны вецер, дажджы і да плюс 32 градусаў чакаецца ў Беларусі 2-7 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Пасля гарачых выхадных, калі ў поўдзень слупкі тэрмометраў падымаліся да 34 градусаў, а тэмпературны фон перавышаў чэрвеньскую норму на 4-8 градусаў, у бліжэйшы час у рэспубліку прыйдзе прахалода. Халодны атмасферны фронт, які ў бліжэйшыя суткі будзе перамяшчацца праз тэрыторыю Беларусі, прынясе не толькі дажджы рознай інтэнсіўнасці, але і больш халаднаватыя паветраныя масы з Балтыкі. Спёка адступіць, а тэмпературны рэжым наблізіцца да ўзроўню нормы. Умерана цёплае, але з дажджамі надвор'е захаваецца да канца рабочага тыдня", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 2 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі моцныя. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 16-22 градусы, а на захадзе - 14-15 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад 20 градусаў па захадзе да 31 градуса па паўднёвым усходзе краіны.
У сераду, 3 ліпеня, месцамі, а па паўднёвым усходзе на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ноччу дасягне 11-18 градусаў, удзень - 18-25 градусаў.
У чацвер, 4 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца слабы туман. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 11-18 градусаў, днём - 20-27 градусаў, а месцамі па паўднёвым усходзе - 28-30 градусаў.
У пятніцу, 5 ліпеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па рэспубліцы прагназуюць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца слабы туман. Уначы тэмпература будзе 11-17 градусаў, удзень - 20-26 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў, бліжэй да выхадных фон атмасфернага ціску пачне расці, неба ачысціцца ад аблокаў, а значыць ападкі малаверагодныя. Толькі днём у нядзелю па заходняй палове краіны пройдуць кароткія дажджы, месцамі з навальніцамі. Разам з тым ва ўмовах малавоблачнага надвор'я паветра будзе хутка прагравацца і ў нядзельны поўдзень слупкі тэрмометраў зноў пачнуць штурмаваць 30-градусныя адзнакі.
У суботу, 6 ліпеня, надвор'е будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад 8 да 14 градусаў, а ўдзень - ад 21 да 28 градусаў.
У нядзелю, 7 ліпеня, ноччу чакаецца пераважна без ападкаў, а днём па заходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць 11-18 градусаў, удзень - 25-32 градусы.-0-