17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Члены нацыянальнай каманды па скачках на батуце падзяліліся эмоцыямі пасля атрымання дзяржаўных узнагарод, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Дзень народнага адзінства галоўны трэнер нацыянальнай каманды па скачках на батуце Вольга Уласава і двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч былі ўзнагароджаны ордэнамі Айчыны I і II ступеней адпаведна. Медалістка Гульняў у Парыжы Віялета Бардзілоўская была ўдастоена ордэна Пашаны.
"У першую чаргу хачу павіншаваць усіх са святам. На Алімпійскіх гульнях я назірала неверагодную з'яднанасць трэнераў і спартсменаў, і мне падумалася, што мы, беларусы, зможам выжыць усюды, а ўсе астатнія за межамі сваіх краін зрабіць гэтага не здольны. Беларускі народ вельмі моцны, калі мы разам робім адну справу, а кожны знаходзіцца на сваім месцы, краіна ўсё больш квітнее, - адзначыла Уласава. - Важна любіць сваю работу і ставіцца да яе з усёй адказнасцю. Калі чалавек любіць сваю справу і не ўяўляе жыцця без яе, працаваць становіцца зусім нескладана. Хачу дапамагчы Івану выйграць трэцяе золата, сілы на гэта яшчэ ёсць".
"Гатоў паўтарыць алімпійскі поспех яшчэ раз. Трэба прадаўжаць работу і не апускаць рукі, - сказаў Літвіновіч. - Хвалявання ўжо не будзе, з вопытам я навучыўся з ім спраўляцца. На першых Гульнях у Токіа было крыху хвалююча, але ў Парыжы ўсё прайшло спакайней, у час спаборніцтваў мы шмат размаўлялі з Вольгай Анатольеўнай і атрымлівалася адцягваць увагу".
"Надзвычай прыемныя эмоцыі ад узнагароджвання, няма слоў. Стымулюе на вялікія здзяйсненні ў далейшым, - сказала Віялета Бардзілоўская. - Вельмі ўдзячна Вользе Анатольеўне за ўсё, яна прайшла са мной увесь шлях, маральна і фізічна падводзіла да галоўных стартаў. У планах рыхтавацца да іншых значных турніраў і станавіцца толькі лепш".-0-