Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Многія спрабавалі свае сілы ў бізнесе, але не ўсе ў ім засталіся. Прадаўжаюць справу толькі мацнейшыя. Юрый Карпіловіч - адзін з іх. Цяпер ён уладальнік фермерскай гаспадаркі "Вальготнае" і кіраўнік аграсядзібы "Графская спадчына", дзе ёсць заапарк і невялікі музей прадметаў побыту, якімі карысталіся сяляне ў маёнтку Чапскіх.
Вочы баяцца, а рукі робяць
Калі ў сярэдзіне 1990-х былы начальнік аўтабазы Юрый Карпіловіч вырашыў адкрыць сваю справу, для пачатку адправіўся да аднаго старшыні калгаса з просьбай:
- Дай у арэнду тое, што для цябе цяжар!
Кіраўнік прапанаваў нерэнтабельную брыгаду:
- Мяне яна цягне ўніз па ўсіх паказчыках, а табе, можа, спадабаецца. Паехалі, пакажу!
І павёз Юрыя Карпіловіча ў вёску Падгай пад Мінскам.
- Калі я ўбачыў тую прыгажосць - поле, якое перацякае з узгорка на ўзгорак, раку Пціч, што цячэ за агароджай, лес, дрэвы на ўскраіне Падгая, дзе і знаходзілася новая гаспадарка, - я тут жа сказаў: гэта ж беларуская Швейцарыя, бяру! - успамінае фермер.
Разруха былых калгасных гаспадарчых пабудоў яго не напалохала. Ударылі са старшынёй па руках. Так, маючы дзве вышэйшыя адукацыі, але ніводнай з іх аграрнай, фермер-пачатковец стаў вучыцца. Чытаў кнігі, раіўся са спецыялістамі, браў спачатку ў арэнду, а потым і ў лізінг тэхніку. Наводзіў парадак вакол сядзібы, будаваў дарогі, рамантаваў водаправод. Жыхары Падгая зразумелі: на зямлю прыйшоў не дачаснік - гаспадар.

У тое, што Юрый Карпіловіч чалавек гаспадарлівы, паверылі і калгаснікі. У 2000 годзе яны прагаласавалі за продаж арандатару ўсіх гаспадарчых пабудоў на ўчастку. А дзяржава ўжо аўтаматычна перадала яму 100 гектараў зямлі гаспадаркі. Так 24 гады таму 38-гадовы Юрый Уладзіміравіч стаў аграрыем.
На радасць людзям і сабе
З асаблівым піетэтам уладальнік аграсядзібы "Графская спадчына" адносіцца да графа Чапскага, якому ў царскі час належалі мясцовыя землі. Праводзячы экскурсію ўздоўж музейных экспанатаў, Юрый Уладзіміравіч пералічвае заслугі Карла Чапскага - вядомага землеўладальніка з роду Гутэн-Чапскіх:
- Ён першы мэр Мінска, заснаваў бровар, пабудаваў першую электрастанцыю на Свіслачы, адкрыў першую начлежку для бяздомных, пусціў першы трамвай-конку! У адрозненне ад суседзяў-дваран, якія прымушалі сялян пасыпаць дарогу соллю, каб летам катацца на санях, Чапскі імкнуўся палегчыць працу земляробаў. Напрыклад, прапанаваў ім выкарыстоўваць прататыпы сельгастэхнікі, яны ёсць у маім музеі. Пойдзем, пакажу.
Цяпер гэтыя прылады працы мясцовых сялян XIX - пачатку ХХ стагоддзя, магчыма, здаюцца недарэчнымі, але для свайго часу яны былі сапраўдным прарывам у сельскай гаспадарцы. Сам Юрый Карпіловіч, вядома, рэвалюцыю ў аграсферы не зрабіў, але пры ім, як некалі пры Чапскім, тутэйшыя землі пачалі прыносіць добры прыбытак. Фермерская гаспадарка ўзнялася за кошт вырошчвання цукровых буракоў, а мясцовыя сталі называць Юрыя Уладзіміравіча "цукровым каралём". А ён гатовы гадзінамі расказваць, наколькі гэта быў складаны і доўгі шлях, як набывалася тэхніка, расло пагалоўе буйной рагатай жывёлы, коней. Але больш за ўсё цеплыні - у расказах пра жыхароў яго заапарка, таму што менавіта на іх цяпер адгукаецца душа.
Заапарк для Юрыя Уладзіміравіча быў даўняй марай, якая здзейснілася толькі тры гады таму. Хлапчуком прасіў бацькоў: давайце завядзём хаця б сабачку! Цяпер жа, стаўшы грунтоўна на ногі, можа сабе дазволіць завесці каго хоча.
- Першымі былі два ваўкі. Цяпер у гаспадарцы 40 відаў жывёл і птушак, з якіх толькі 3 віды - свойскія: шэтлендскія поні, каровы абердзін-ангускай пароды і коні - савецкі цяжкавозны і беларускі запражны, - расказвае ўладальнік усёй гэтай жыўнасці.

Пра кожнага з гэтых жыхароў ён можа расказваць падоўгу, але перш за ўсё вядзе нас да каціных, адгароджаных ад наведвальнікаў надзейнымі рашоткамі: драпежнікі ўсё ж! З першай вальеры на нас глядзіць леў Сімба. Юрый Карпіловіч вёз яго яшчэ малым дзве тысячы кіламетраў з Уфы. Цяпер ужо магутны драпежнік, убачыўшы гаспадара, адразу падыходзіць да рашоткі, каб той пакудлаціў яго па загрыўку.
- Вось ашыйнік і павадок, на якім яшчэ нядаўна выгульваў па тэрыторыі львяня. А цяпер ужо занадта моцны стаў Сімба. Аднойчы так тузануў за павадок, што працягнуў мяне па зямлі на пузе, - расказвае фермер.
У суседнім вальеры пасля сытнага абеду адпачываюць два амурскія тыгры: хлопчык Цімурка і дзяўчынка Амурка. Прыгожыя, дагледжаныя - на заглядзенне!

- Ім па 3,3 года, а важаць пад 300 кіло! - здзіўляе нас гід і ўспамінае аб тым, як іх яшчэ малымі купляў ва ўладальнікаў перасовачнага цырка ў Чачні.
Сёння пра гэту, яшчэ больш доўгую, чым ва Уфу, паездку гаспадару нагадваюць падораныя адным вельмі важным чалавекам шабля і папаха.
Самы скандальны жыхар заапарка
Яшчэ адзін любімец Юрыя Уладзіміравіча - далёкаўсходні леапард Тыгруля. Ад гаспадара пазнаём, што яшчэ чатыры гады таму ў свеце было толькі 50 такіх леапардаў, цяпер ужо больш за 100. Прычым пяць з іх жывуць у Беларусі: па два - у Мінскім і Гродзенскім заапарках, адзін - у заапарку аграсядзібы ў вёсцы Падгай.
- Калі прывёз яго дадому, Тыгруля нерваваўся: клетка ходырам хадзіла! - успамінае субяседнік аб тым, як яму ўдалося супакоіць леапарда. - Каб ён прывык да мяне, садзіўся побач і чытаў яму... навіны. Патроху Тыгруля супакоіўся, мы пасябравалі. Цяпер кожны дзень чакае мяне... Я вельмі люблю яго, балую: акрамя пяці кілаграмаў мяса ён атрымлівае ў дзень яшчэ тры яйкі, а летам - казінае малако. Праўда, заходзячы ў клетку, пакідаю ежу, але ўжо не гладжу Тыгрулю: леапард - з самых небяспечных і непрадказальных жывёл. Цяпер ён адпачывае, а актыўнічаць пачне ўвечары.
Пакуль знаёмімся з кацінымі, работнік заапарка падводзіць статак двухгорбых вярблюдаў. Караблі пустыні вялізных памераў і незвычайнай для нашых краёў знешнасці - любімцы наведвальнікаў заапарка. У тым ліку і дзякуючы дабрыні сваёй душэўнай. Прынамсі на момант нашага знаёмства яны былі вельмі мілыя і ветлівыя.
Самы скандальны насельнік заапарка - лебедзь. Ледзь мы падышлі да яго вальеры з невялікім азярцом, як ён праз сетку кожнага з нас дзеўбануў.
- Усіх раўнуе да сваёй лябёдкі, - усміхаецца Юрый Уладзіміравіч і ўдакладняе: - Але колькі б ні дзяўбаўся - не адлятае нікуды. Ведае, што такога корму, як тут, не знайсці.
Такі погляд аб гастранамічных перавагах птушынага падворка падзяляюць і халмагорскія гусі, у якіх, у адрозненне ад лебедзяў, лапы не чорныя, а аранжавыя… Недалёка ад іх - цацаркі, паўліны і фазаны.
За некалькі метраў ад іх жыве раўнівец-алень Алежка. У сваёй дастаткова вялікай вальеры ён адзінокі. А вось побач з якам Гаўрушам жылплошча зубрыхі Васіліны. Гаспадар заапарка іх суседствам задаволены: абодва - добрыя хлопцы. Праўда, яку часам усё ж хочацца пакуражыцца, раздухарыцца.
- Звярніце ўвагу, які ў іх апетыт! - паказвае Юрый Уладзіміравіч на акруглыя бакі жыхароў вальер, якія нядаўна паабедалі агароднінай, фруктамі ды падсохлымі абаранкамі з булачкамі.
Яблыкамі з абаранкамі сёння абедае і дзікая свіння Марыя Іванаўна са ўсім сваім сямействам.
- Мар Іванна, ідзі пачухаю за вушкам, - кліча яе фермер і адзначае, як віртуозна кабаны чысцяць гранаты. Іх гаспадар заапарка купляе па добрай цане на аптовым рынку.
Наперад у казку
Ідзём міма вальер з цудоўнымі авечкамі, горнымі козамі, спячымі янотамі, грацыёзным альпака, трусамі і зайцамі, ваўкамі і дзікім сабакам дзінга, які не перастае брахаць.

- Звярніце ўвагу: для жывёл тут месца шмат. Вальеры прасторныя - больш, чым у некаторых заапарках, і амаль усе ў засені дрэў.
Да ўтрымання кожнай групы жывёл я адношуся прафесійна: выкарыстоўваю методыкі лепшых заапаркаў. Што датычыцца дзікіх, то ніводнага з іх не браў з дзікай прыроды, - гаворыць Юрый Уладзіміравіч і падводзіць да невялікага мастка каля стылізаванага млына.
Тут экскурсія па заапарку завяршаецца. Мост вядзе да дома Бабы Ягі, які недзе прыкупіў гаспадар і ўстанавіў на трывалы фундамент.
- Хатцы больш за сотню гадоў, - адзначае фермер і запрашае ў госці да Бабы Ягі.
У пакоі ў яе ўтульна і прасторна. З мэблі - старадаўняя адзежная шафа. А пачэснае месца займае печка, дзе гаспадыня, паводле слоў гіда, грэецца ў непагадзь. У госці да бабулькі любяць наведвацца самыя юныя наведвальнікі заапарка. Дарэчы, не раз тут бывалі і выхаванцы Чэрвеньскага дома-інтэрната. Іх Юрый Уладзіміравіч запрашаў у аграсядзібу асабіста, не ўзяўшы ні капейкі за наведванне.
- Правёў па заапарку, пакатаў на аслах, запрэжаных у каляскі, пачаставаў гарбатай з пячэннем, - гаворыць Юрый Карпіловіч. - Нават не ведаю, для каго наведванне заапарка было большай радасцю: для гэтых дзяцей ці для мяне…
Калі бізнесы падтрымліваюць адзін аднаго
Заапарк - самы малады напрамак дзейнасці. Працуе па нядзелях, затрат на сваё ўтрыманне, вядома ж, не пакрывае. Але фермер наконт гэтага не перажывае, бо, па-першае, заапарк па большай частцы - справа для душы, а па-другое, іншыя віды дзейнасці прыносяць грошы. Цяпер Юрый Уладзіміравіч вырашыў зрабіць стаўку на племянныя пароды поні і кароў. Першыя - для тых, каму хочацца бачыць у сваёй гаспадарцы міні-коней, другія - для тых, хто бачыць перспектыву ў мармуровай ялавічыне.
Пяць дзясяткаў цялушак абердзін-ангусаў разам з быком-вытворнікам Васілём мы засталі на вольным выпасе. Частка статка ўлеглася на цёплым лежбішчы з саломы, астатнія пайшлі ў невялікі лясок. Але ледзь пачуўшы сігнал вадзіцеля пагрузчыка, які прывёз корм, усе дружна бягуць да кармавога стала. На абед - свежы сілас, сена і сёе-тое смачнае.

Ён разлічвае на тое, што жадаючых завесці ўласныя статкі шатландскай мясной пароды, з якой атрымліваюцца выдатныя мармуровыя стэйкі, будзе шмат. Тады ў фермера Юрыя Карпіловіча з'явяцца грошы ў прыватнасці на далейшае добраўпарадкаванне заапарка.
- Вось так адзін напрамак дзейнасці дапаўняе і падтрымлівае другі, - усміхаецца ў бараду ўладальнік фермерскай гаспадаркі і аграсядзібы, у якога абердзін-ангусы - не апошні козыр.
Ёсць у Юрыя Карпіловіча яшчэ адна мара - пачаць вытворчасць вады. На тэрыторыі яго гаспадаркі знаходзяцца падземныя крыніцы, дзе вада - вельмі смачная і самых лепшых спажывецкіх якасцей: проста пампуй. Людзям такая вада сапраўды прыйдзецца даспадобы!
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Тамара МАРКІНА,
фота Таццяны МАТУСЕВІЧ,
газета "7 дней".-0-

- Летам запланаваны масавы ацёл абердзін-ангусаў, - гаворыць фермер, прасторы гаспадаркі якога ідуць за гарызонт.