Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2022, 13:56

Украінскіх бежанцаў сустракаюць у Беларусі

2 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці рыхтуюцца прыняць жанчын і дзяцей з Украіны. Іх ужо чакаюць у санаторыі ў Гомельскім раёне. У адным з карпусоў здраўніцы гатовы ў камфортных умовах размясціць 60 чалавек, паведамляе БЕЛТА.

У чаканні бежанцаў Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа ўжо даставіла партыю гігіенічных і прадуктовых набораў да месца запланаванага размяшчэння грамадзян Украіны. На месцы было прынята рашэнне аб тым, што прадукты будуць перададзены ў сталовую. Гэта дасць магчымасць арганізаваць паўнацэннае гарачае харчаванне.

Як паведамляецца, 1 сакавіка ў Добрушскім раёне звярнуліся да пагранічнікаў грамадзяне Украіны з просьбай прыняць каля 25 сем'яў. З самай раніцы на месцы для арганізацыі сустрэчы і размяшчэння ўкраінцаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці дзяжураць прадстаўнікі аблвыканкама, МНС, ДАІ і пагранічнікі.

З раніцы на пагранпераходзе "Андрэеўка" Добрушскага раёна 15 украінцаў, яны дзеляцца сваімі страхамі, гавораць, што ўкраінскія СМІ занадта нагнятаюць абстаноўку расказамі, што ўкраінцы акрамя Украіны нікому не патрэбны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі