Фото Unsplash
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінская гісторыя пратухае, таму Захад зацікаўлены ў новым вітку эскалацыі канфлікту. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся палітычны аглядальнік, публіцыст Дзмітрый Кулікоў.
"Захад зацікаўлены ў наступным вітку эскалацыі (канфлікту ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА). З майго пункту гледжання, гэта ўжо ўстаноўлены факт, што яны да гэтага імкнуцца, і ім гэта пазарэз неабходна. За гэтым стаіць лагічны разлік і лагічнае разуменне сітуацыі, у якой яны знаходзяцца. У прыватнасці, украінская гісторыя пратухае", - сказаў Дзмітрый Кулікоў.
На думку аглядальніка, Захад разлічваў на тое, што ў 2024 годзе Расія не зможа праводзіць актыўныя наступальныя дзеянні. "Лічылася, што лінія фронту будзе замарожана, будуць ісці пазіцыйныя баі. У 23-м годзе, пасля правалу ўкраінскага контрнаступлення, была цэлая вялікая медыйная кампанія аб тым, што ў прынцыпе немагчыма наступаць, таму што вайна пазіцыйная. Як у 1914 годзе", - дадаў ён.
Дзмітрый Кулікоў адзначыў: гэта было абгрунтаваннем канцэпцыі, што і 2024 год пройдзе ў пазіцыйнай барацьбе. "Для іх гэта выгадна, таму што гэта аслабляе Расію без магчымасці ўзмацніць яе стратэгічную пазіцыю. Але гэта не спрацавала. Расійскія войскі пачалі гэта абвяргаць са студзеня 2024 года. Была ўзята Аўдзееўка, і расійская армія даволі моцна рушыла наперад на Данбасе. І наступленне ідзе не толькі на Пакроўскім напрамку", - заўважыў аглядальнік.-0-