Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2017, 15:55

Украінец Шарайко стварыў у Беларусі агентурную сетку - КДБ

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзянін Украіны Павел Шарайко стварыў у Беларусі агентурную сетку, паведаміў сёння журналістам афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Дзмітрый Пабяржын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі 25 кастрычніка пры правядзенні агентурнай акцыі з доказамі злачынства затрыманы кадравы супрацоўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Павел Шарайко. З улікам вопыту яго работы ў якасці кіраўніка прэс-службы галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны для прыкрыцця яму вызначана пасада карэспандэнта Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны.

"У Беларусі Павел Шарайко стварыў агентурную сетку з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія за грашовую ўзнагароду выконвалі яго заданне па зборы звестак разведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы", - праінфармаваў Дзмітрый Пабяржын.

У адносінах да Паўла Шарайко ўзбуджана крымінальная справа па арт. 358 КК Беларусі (шпіянаж) і прынята рашэнне аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

"У ходзе праводзімых следчых дзеянняў атрыманы пераканаўчыя доказы яго проціпраўнай дзейнасці, якая наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь", - паведаміў афіцыйны прадстаўнік КДБ.

У час вобыску ў затрыманага знойдзены копіі разведвальных данясенняў, накіраваных ім раней у цэнтр. "У выніку сам Шарайко прызнаў, што з'яўляецца супрацоўнікам кадравага апарату ваеннай разведкі, працуючым пад прыкрыццем, а таксама сваё воінскае званне - палкоўнік", - дадаў афіцыйны прадстаўнік КДБ. Таксама Павел Шарайко пацвердзіў, што каардынацыю яго разведвальнай дзейнасці ажыццяўляў супрацоўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Ігар Скварцоў, дзеючы пад прыкрыццем пасады саветніка пасольства Украіны ў Беларусі. За дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам, Скварцоў аб'яўлены персонай нон грата.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі