Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 жніўня 2024, 15:30

Украіна выйшла з пагадненняў аб выкарыстанні ўрадавай сувязі з Беларуссю і Расіяй

Фота Unsplash
Фота Unsplash
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Украіны прыняў рашэнне дэнансаваць пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы ўрадавай сувязі з Беларуссю і Расіяй. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік украінскага ўрада ў Вярхоўнай радзе Тарас Мельнічук, інфармуе ТАСС.

"Спынена дзеянне пагаднення паміж Кабінетам Міністраў Украіны і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне ўрадавай сувязі. Спынена дзеянне пагаднення паміж кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне ўрадавай сувязі", - адзначаецца ў паведамленні, апублікаваным у Telegram-канале Мельнічука.

Паводле яго слоў, Украіна таксама адмовілася ад намераў "станавіцца ўдзельнікам пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб развіцці выставачна-кірмашовай дзейнасці ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў".

Украінскія ўлады рэгулярна заяўляюць аб выхадзе з пагадненняў, якія заключаны з Беларуссю, Расіяй, а таксама ў рамках СНД.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі