Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2022, 18:08

"Укараненне новых алгарытмаў тэсціравання": прадстаўнік СААЗ аб мерах па выяўленні ВІЧ-інфекцыі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Сяргей Дыярдзіца на прэс-канферэнцыі расказаў аб інавацыйных мерах, неабходных для выяўлення ВІЧ-інфекцыі і прафілактыкі заражэння, паведамляе БЕЛТА.

"Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам Еўрапейскае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сумесна з Еўрапейскім цэнтрам па кантролі за захворваннем публікуе штогадовую справаздачу аб захворванні і смяротнасці ў еўрапейскім рэгіёне СААЗ, які ахоплівае 53 краіны. Справаздача гэтага года паказала, што колькасць новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, куды адносіцца і Беларусь, у разліку на 100 тыс. насельніцтва практычна ў 10 разоў большая за гэты паказчык у Заходняй ці Цэнтральнай Еўропе. Акрамя таго, колькасць людзей з нявыяўленай ВІЧ-інфекцыяй, на жаль, павялічваецца", - адзначыў Сяргей Дыярдзіца.

"Гэта патрабуе ад краін прыняцця больш эфектыўных і інавацыйных мер па выяўленні ВІЧ-інфекцыі, уключаючы ўкараненне новых алгарытмаў тэсціравання, заснаваных на экспрэс-тэстах, пашырэння ахопу прафілактычнымі і дыягнастычнымі паслугамі для ключавых груп насельніцтва, дыспрапарцыянальна закранутых ВІЧ-інфекцыяй. Работа з мэтай змяншэння грамадскай прадузятасці павінна прадаўжацца, паколькі стыгма і дыскрымінацыя застаюцца галоўнымі рухавікамі няроўнасці і галоўнымі бар'ерамі на шляху да дасягнення глабальных ідэй у галіне барацьбы з эпідэміяй ВІЧ-інфекцыі", - прадоўжыў прадстаўнік СААЗ у Беларусі.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя вітае намаганні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні ўніверсальнага, або стапрацэнтнага, бясплатнага доступу да сучаснага антырэтравіруснага лячэння для ўсіх людзей, якія жывуць з ВІЧ у Беларусі, з 2018 года, дадаў Сяргей Дыярдзіца. "Мы павінны памятаць, што эфектыўнае лячэнне - гэта таксама важны элемент прафілактыкі, паколькі людзі, якія знаходзяцца на лячэнні і маюць невызначаемую вірусную нагрузку, не перадаюць ВІЧ сваім сексуальным партнёрам", - сказаў ён.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам адзначаецца штогод 1 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі