ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2020, 17:49

Удзельніца жаночага форуму "За Беларусь": нам камфортна жыць у нашай краіне і мы яе нікому не аддадзім

У час мерапрыемства
У час мерапрыемства

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нам камфортна жыць у нашай краіне і мы яе нікому не аддадзім. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала ўдзельніца жаночага форуму "За Беларусь" шматдзетная маці, старшыня Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю, "Будучыня без меж" Юлія Арцюх.

"Тое, што адбываецца цяпер у краіне, вельмі трывожыць сэрцы жанчын. Мы выдатна разумеем, што ўсе гэтыя вулічныя пратэсты рэгулююцца з-за мяжы. Ім раздаюць інструкцыі, яны іх выконваюць, зусім не думаючы пра іншых людзей і пра нашу радзіму, - адзначыла Юлія Арцюх. - Беларусь - працвітаючая краіна, дзе сацыяльны кампанент вельмі вялікі. Усе сферы жыццядзейнасці, эканоміка, сельская гаспадарка - усё развіваецца на належным узроўні. Нам тут жыць камфортна, нам тут жыць падабаецца. І сваю краіну мы нікому не аддадзім".

Шматдзетная маці падкрэсліла, што беларускія жанчыны адзіныя. "У нас - сіла. Мы - за Беларусь. Паглядзіце, колькі на форуме прыгожых, разумных, актыўных жанчын. Я, шматдзетная маці, прыйшла, каб выказаць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мы разам, нас большасць і мы ўсе за нашу краіну", - дадала яна.

Жаночы форум "За Беларусь" прайшоў у "Мінск-Арэне" 17 верасня і аб'яднаў каля 13 тыс. жанчын розных сфер дзейнасці і прафесій з усёй Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі