Фота з архіва
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнік тэрарыстычнай арганізацыі, які знаходзіцца ў вышуку, па запыце КДБ дастаўлены ў Беларусь. Аб гэтым на тэлеканале АНТ заявіў начальнік следчага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі Канстанцін Бычак, паведамляе БЕЛТА.
"У рамках міжнароднага супрацоўніцтва па запыце Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў Беларусь дастаўлены Васіль Верамейчык, які знаходзіцца ў вышуку па крымінальнай справе па факце дзейнасці так званага "палка Каліноўскага", прызнанага ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй", - сказаў Канстанцін Бычак.
Начальнік следчага ўпраўлення КДБ падкрэсліў, што гэта чарговы напамін тым, хто зрабіў замах на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Беларусі, аб прынцыпе няўхільнасці пакарання.

"Асобы, якія сталі на шлях тэрарызму і экстрэмізму, тыя, каму не дае спакою існаванне мірнай і спакойнай Беларусі, павінны жыць з думкай аб тым, што беларускае правасуддзе спасцігне іх у любой кропцы свету", - запэўніў Канстанцін Бычак.-0-
Скрыншоты відэа АНТ