Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2023, 11:20

Удзел у ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прымуць каля 20 краін

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы будуць прадстаўлены каля 20 краін, а пачэсным госцем стане Расія, паведаміў журналістам выканаўчы дырэктар кніжнай выстаўкі-кірмашу Дзмітрый Макараў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у нас арыенціровачна 19 дзяржаў, але, думаем, будзе больш, таму што да гэтага часу падаюцца заяўкі", - сказаў Дзмітрый Макараў, дадаўшы, што ўсяго чакаецца 20 або 21 удзельнік. Паводле яго слоў, колькасць тых, хто падаў ужо заяўкі, у паўтара раза больш, чым было ў 2022 годзе.

"Пачэсным госцем гэтай выстаўкі з'яўляецца Расія. Яна будзе прадстаўлена асноўным калектыўным блокам у цэнтры, і больш як 150 кв.м - расійскія выдавецтвы, якія будуць выстаўляцца асобнымі стэндамі. Будзе прывезена мноства розных кніг - і папулярных, і даволі рэдкіх", - адзначыў Дзмітрый Макараў.

На выстаўцы чакаецца вялікая дэлегацыя з Узбекістана. "Яны таксама вязуць мноства кніг. Гэта вельмі незвычайна для нашай выстаўкі. Ніколі ў нас не было такой вялікай экспазіцыі з Узбекістана", - заўважыў выканаўчы дырэктар.

Дзмітрый Макараў расказаў, што, як і ў мінулыя гады, вялікі стэнд прадставіць Кітай.

У гэтым годзе чакаецца і вялікі рост наведвальнікаў, дадаў ён.

Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў на кніжнай выстаўцы будзе арганізавана работа міжнароднага квартала з прадстаўленнем замежнай літаратуры пры садзейнічанні дыппрадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Беларусі. Адкрыццё міжнароднага квартала запланавана на 23 сакавіка.

Паводле слоў намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага, міжнародны квартал у гэтым годзе стане навінкай. "Нягледзячы на тое, што ў нас заўсёды шырокае міжнароднае прадстаўніцтва, мы яго абазначым як міжнародны квартал з адзінай канцэпцыяй", - сказаў ён. Такое змяненне дасць магчымасць наведвальнікам выстаўкі атрымаць уяўленне аб тым, якую літаратуру чытаюць у розных краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі