Фота з архіва
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удакладнены пытанні ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 128 ад 8 жніўня 2024 года скарэкціравана інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ведамства нумар 76 ад 24 красавіка 2024 года.
Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, уведзена норма аб тым, што тарыфы на платныя медпаслугі, якія ўстанаўліваюцца юрыдычнымі асобамі і ІП, павышаюцца на велічыню затрат юрыдычнай асобы, ІП на набыццё лекавых прэпаратаў, медыцынскіх вырабаў, па цэнах, сфарміраваных у адпаведнасці з заканадаўствам, але не вышэй за аптовыя цэны, іншых расходных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры аказанні платных медыцынскіх паслуг, па цэнах вытворцы (імпарцёра).
Канкрэтызаваны пытанні акруглення тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі для недапушчэння перавышэння гранічных максімальных тарыфаў, гранічнага нарматыву рэнтабельнасці, гранічных максімальных надбавак, каэфіцыентаў, устаноўленых інструкцыяй.
Чакаецца, што прымяненне гэтых змяненняў дасць магчымасць забяспечыць адзіныя падыходы да фарміравання тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі.
Пастанова ўступае ў сілу з 15 жніўня 2024 года.-0-