ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 29 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2019, 20:04

Участкі для галасавання на парламенцкіх выбарах закрыліся ў Беларусі

У час галасавання
У час галасавання

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.У Беларусі завяршылася галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, паведамляе БЕЛТА.

Участкі для галасавання закрыліся ў 20.00. Выбарчыя камісіі пачалі падлік галасоў.

Паводле даных ЦВК на 18.00, выбары адбыліся па 109 са 110 акруг. Яўка выбаршчыкаў склала 70,72 працэнта.

Усяго на выбарах быў сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 замежных.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах. Для вызначэння вынікаў выкарыстоўваецца мажарытарная выбарчая сістэма адноснай большасці. Выбары прызнаюцца праведзенымі, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш як палавіна выбаршчыкаў акругі, уключаных у спісы. Выбраным лічыцца кандыдат, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў.

На гэтых выбарах маглі прагаласаваць 6 880 605 грамадзян Беларусі-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі