Фота stalin-line.by
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 7 і 8 верасня пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня танкіста. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў адміністрацыі комплексу.
Дзень танкіста - прафесійнае свята танкістаў і танкабудаўнікоў, якое адзначаецца штогод у другую нядзелю верасня. Гэта свята было ўстаноўлена 11 ліпеня 1946 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у азнаменаванне выдатных заслуг танкавых і механізаваных войскаў у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама заслуг танкабудаўнікоў у аснашчэнні Узброеных Сіл бранятанкавай тэхнікай.
За баявыя заслугі перад радзімай многія танкавыя і механізаваныя злучэнні ўзнагароджаны ордэнамі, пераўтвораны ў гвардзейскія і атрымалі ганаровыя найменні па назве тых гарадоў і раёнаў, у баях за якія яны вызначыліся. 250 тыс. танкістаў у перыяд Айчыннай вайны ўдастоены ўрадавых узнагарод, 1142 танкістам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Першым беларусам, удастоеным гэтага гонару, стаў камандзір танка Павел Емяльянавіч Купрыянаў, ураджэнец Віцебскай вобласці. Многія воіны-танкісты двойчы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. З іх трое - нашы землякі, ураджэнцы Магілёўскай вобласці маршал Савецкага Саюза Іван Ігнатавіч Якубоўскі, генерал арміі Іосіф Іракліевіч Гусакоўскі і палкоўнік Сцяпан Фёдаравіч Шутаў.
Рэканструкцыі бою 7 і 8 верасня (і заезд Т-72) будуць прысвечаны подзвігу героя Савецкага Саюза Івана Сцяпанавіча Міранкова.
Таксама на тэрыторыі комплексу будзе арганізавана пляцоўка гульні "Свет танкаў", дзе госці змогуць зрабіць фота на памяць, паспрабаваць свае сілы ў чаканцы манет, прыняць удзел у асабістым заліку ў гульні, прыняць удзел у цікавых актыўнасцях з узнагародамі, а таксама паразмаўляць з распрацоўшчыкамі.
У папярэдняй праграме 7 верасня, якая пачнецца ў 10.00, - экскурсіі, спаборніцкія пляцоўкі, гісторыка-ваенная рэканструкцыя "Аперацыя "Баграціён", паказальныя заезды экіпажа Т-72 і катанне на танках.
На 8 верасня запланаваны рэканструкцыя бою Афганскай вайны, выступленні ваеннага аркестра і інш.-0-