Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2022, 16:23

У Выканкаме СНД расказалі аб развіцці сумеснага турпраекта дзяржаў-удзельніц

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад пачаткам ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню турызму, намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў Бекетжан Жумаханаў расказаў журналістам аб развіцці сумеснага турыстычнага праекта дзяржаў-удзельніц "Каштоўныя каралі Садружнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект прадугледжвае развіццё турызму ў значных культурных і гістарычных мясцінах краін СНД. "У кожнай краіне СНД ёсць вялікі патэнцыял для развіцця ўнутранага турызму і абмену турпатокамі ў рамках Садружнасці. Усе нашы краіны з вялікім задавальненнем аказваюць праекту сваё садзейнічанне. Мы падышлі да таго, што кожная краіна СНД павінна падрыхтаваць свае прапановы - не больш за 10 вядомых і папулярных у турыстаў аб'ектаў, якія найбольш поўна раскрываюць каларыт краіны, каб стварыць адзін вялікі праект. У прыватнасці, туды мы хочам уключыць культурныя аб'екты, якія ўваходзяць у Шаўковы шлях. Беларусь прапануе Нясвіжскі і Мірскі замкі, Белавежскую пушчу і іншыя, - расказаў Бекетжан Жумаханаў. - Цяпер галоўнае яшчэ раз абмеркаваць і прыняць на Савеце спісы ад кожнай краіны, каб у далейшым скласці агульны маршрут, прапрацаваць лагістыку, забяспечыць перамяшчэнне па ім, выкарыстоўваючы ўсе транспартныя магчымасці".

Паводле яго слоў, у СНД турыстычная сфера вызначана адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва, заснаваным на гістарычнай і культурнай агульнасці, духоўных традыцыях і каштоўнасцях. "Прыемна, што правядзенне канферэнцыі гарманічна злучана з пасяджэннем Савета па турызме дзяржаў - удзельніц СНД і стала яркім працягам урачыстых падзей, што праводзяцца да Сусветнага дня турызму", - сказаў намеснік старшыні на адкрыцці канферэнцыі.

Акрамя таго, на канферэнцыі ў дыскусійным фармаце разглядаюцца пытанні патэнцыялу гісторыка-культурнай спадчыны ў турыстычнай дзейнасці, асаблівасці і перспектывы развіцця розных відаў турызму ў Беларусі, сучасны стан і патэнцыял турыстычнай інфраструктуры, магчымасці міжнароднага і трансгранічнага турызму, сучасныя тэхналогіі ў індустрыі турызму і гасціннасці, падрыхтоўка прафесійных кадраў для ўнутранага турызму і турысцка-краязнаўчая дзейнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі