Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2024, 09:08

 У ВНУ Беларусі завяршаецца прыём дакументаў абітурыентаў-мэтавікоў
 

Фота з архіва
Фота з архіва
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ВНУ Беларусі завяршаецца прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў, паведамляе БЕЛТА.

З 27 чэрвеня па 2 ліпеня ва ўніверсітэтах краіны прымалі дакументы ў абітурыентаў з мэтавымі накіраваннямі. Сёння прыём дакументаў завершыцца ў 18.00. З 4 па 10 ліпеня ў ВНУ пройдуць уступныя іспыты для гэтай катэгорыі паступаючых. "Як і ў мінулым годзе, абітурыенты-мэтавікі будуць здаваць унутраны ўступны іспыт у вуснай або практычнай форме па прадмеце, які вызначаны першым прадметам профільнага іспыту ў залежнасці ад спецыяльнасці. Па 12 ліпеня будзе праведзена залічэнне і завершыцца прыём абітурыентаў на мэтавую падрыхтоўку ў нашых універсітэтах", - праінфармаваў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.

Ён нагадаў, што ў выпадку, калі абітурыент не паступіў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, у яго будзе магчымасць падаць дакументы ў ВНУ на агульных умовах. "Пры гэтым на выбраную спецыяльнасць неабходна будзе падаць яшчэ сертыфікаты ЦЭ і ЦТ. Мэтавыя месцы, на якія не будзе забяспечаны конкурс, будуць таксама перададзены на агульны конкурс", - дадаў прадстаўнік адукацыйнага ведамства.

У гэтым годзе зацверджана больш за 5,6 тыс. мэтавых месцаў, што на 1 тыс. больш, чым у мінулым годзе. Гэта пацвярджае рост інтарэсу сярод заказчыкаў, абітурыентаў і ўстаноў адукацыі да такой траекторыі паступлення.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі