Фота з архіва
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Вялікім камені" плануюць актыўна развіваць медыцынскі турызм. Аб гэтым у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў.
Медыцынскі кластар у парку ўжо дакладна абзначыўся і прырастае новымі кампаніямі, расказаў Кірыл Карацееў. "У цэлым па медыцынскім кластары мы бачым, адчуваем вынікі і робім пэўную стаўку на яго развіццё. Прычым нават у сярэднетэрміновых планах мы робім акцэнт на саму медыцыну і медыцынскія паслугі. На тэрыторыі парка ёсць не толькі вытворчыя, але і рэкрэацыйныя зоны. Прамысловасць у нас усё роўна экалагічна чыстая, пэўныя патрабаванні ёсць да гэтага. Таму плануем развіваць медыцынскія ўстановы", - расказаў ён.
Пакуль у парку працуе адзін невялікі медыцынскі цэнтр на арэндных плошчах. "Хочам зрабіць, скажам так, медыцынскую вёску для развіцця турызму, таму што ёсць пэўныя прэферэнцыі ў галіне медыцыны, калі можна прэпарат, абсталяванне або методыку, якая зарэгістравана ў краінах з высокімі кампетэнцыямі ў ахове здароўя, адразу ж прымяніць на тэрыторыі парка, зразумела, са згоды пацыента. Гэта зроблена для таго, каб можна было даць доступ да замежнага вопыту за прымальны кошт. Напрыклад, да фармацэўтычных напрацовак, напрацовак па абсталяванні, правесці нейкую аперацыю з удзелам урача, які прыляцеў на пэўны час для выканання шэрага задач", - прывёў прыклад Кірыл Карацееў.
Паводле яго слоў, у парку плануюць развіваць напрамкі ад спецыфічных медыцынскіх паслуг да санаторна-курортнага лячэння для замежных грамадзян і догляду пажылых людзей. "Мы бачым вялікі патэнцыял Беларусі і парка ў развіцці медыцынскага турызму", - дадаў першы намеснік гендырэктара.-0-