Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2024, 11:15

У ЦВК расказалі, як у краіне праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў праходзіць роўна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства, заявіла журналістам сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У першы дзень галасавання на выбары прыйшло амаль 6 працэнтаў выбаршчыкаў. Калі гаварыць у цэлым пра датэрміновае галасаванне, то працэнт яўкі за два дні па краіне склаў у сярэднім 14,6 працэнта, - расказала сакратар ЦВК. - Гэта даволі высокі працэнт яўкі на датэрміновым галасаванні. Калі параўноўваць, напрыклад, яўку, у перыяд датэрміновага галасавання з рэферэндумам, то лічбы прыкладна аднолькавыя".

Паводле яе слоў, у Цэнтральную выбарчую камісію не паступалі звесткі аб тым, што выяўлены тыя ці іншыя факты парушэнняў на ўчастках для галасавання. "Галасаванне праходзіць роўна. Участковыя камісіі прайшлі абучэнне. Яны ведаюць патрабаванні закону, разумеюць, якімі правамі валодаюць нашы выбаршчыкі. Таму працэс галасавання праходзіць роўна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства", - канстатавала Алена Балдоўская.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі