Фота з архіва
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 7 лістапада стартуе этап збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты. Займацца гэтым павінны члены ініцыятыўных груп патэнцыяльных кандыдатаў, але не выключана, што сітуацыяй могуць скарыстацца і махляры. Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў журналістам, што павінны мець пры сабе сапраўдныя зборшчыкі подпісаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Па-першае, мы па ініцыятыўных групах дадзім інфармацыю, у тым ліку і кантактныя даныя. Другое - у зборшчыка подпісаў павінна быць пасведчанне, якое падпісана старшынёй ЦВК і на якім стаіць пячатка Цэнтральнай выбарчай камісіі. Яно павінна быць заламініравана. Гэта такая невялікая картка. Гэта пасведчанне без фатаграфіі. Таму яно сапраўднае толькі пры прад'яўленні дакумента, што засведчвае асобу", - сказаў Ігар Карпенка.
Ён даў параду, што калі чалавек сумняваецца, то ў першую чаргу павінен папрасіць зборшчыка подпісаў прадставіць пасведчанне. Калі і пасля гэтага застаюцца сумненні, то ў такім выпадку кіраўнік ЦВК раіць спыніць размову і не ставіць подпіс. Але пры неабходнасці ёсць таксама магчымасць удакладніць інфармацыю ў сваёй тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і нават у ЦВК.-0-