30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЦВК прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Алега Гайдукевіча кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дакументы ў ЦВК былі пададзены Алегам Гайдукевічам асабіста.
"Нашы ворагі паставілі сабе ўжо задачу дыскрэдытаваць выбары. Яны разумеюць, што ніяк на выбарчы працэс уплываць не могуць. Яны будуць дыскрэдытаваць выбары і кандыдатаў, - адзначыў Алег Гайдукевіч. - Мы ідзём на выбары ўмацаваць краіну. Выбары не павінны быць стрэсам. Выбары не павінны рабіць краіне горш. Гэта павінна быць дыскусія, нармальная размова з выбаршчыкамі. Гэта павінен быць паказ сваёй праграмы. А яшчэ пасля выбараў мы павінны стаць мацнейшымі".
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-
Фота Віталя Піваварчыка