26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЦВК прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы - Юрый Сянько (старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі).
"Сёння мы падалі ў ЦВК заяву і ўсе дакументы, якія прыкладаюцца да яе, на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, - сказаў Юрый Сянько. - Пасля рэгістрацыі ініцыятыўная група пачне збор подпісаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты. Усе спецыялісты падрыхтаваны, мы перакананы, што пройдзем гэты шлях вельмі прыгожа".
У адпаведнасці з заканадаўствам у складзе ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты павінна быць не менш як 100 чалавек. "Наш склад значна большы, таму будзем працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе мясцовымі органамі ўлады будуць вызначаны месцы для магчымага збору подпісаў, таксама ў працоўных калектывах (устаноўлены часавыя рамкі, калі гэта дазволена законам). Усе магчымыя формы па зборы подпісаў будуць выкарыстаны. Перакананы, што нашы спецыялісты справяцца з гэтай задачай", - падкрэсліў кіраўнік ініцыятыўнай групы.
Ініцыятыўная група грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь першай прадставіла дакументы ў ЦВК. "Мы былі гатовы да гэтага кроку. Вельмі актыўна папрацавалі з нашымі спецыялістамі, якія ўключыліся ў ініцыятыўную групу. Вельмі рады, што вялікая колькасць актывістаў далучылася да гэтай работы. І мы гатовы да выканання задач, - дапоўніў Юрый Сянько. - Кандыдат у Прэзідэнты збірае сваю ініцыятыўную групу, выбіраючы спецыялістаў, якім ён давярае. Мне вельмі прыемна, што выбар прыпаў на мяне, я з вялікім задавальненнем прыняў гэту прапанову. Адпаведная даверанасць наконт гэтага ёсць, завераная натарыяльна. Як юрыст я перакананы, што спраўлюся з гэтай задачай і падрыхтую каманду, якая будзе разам са мной працаваць па зборы подпісаў у падтрымку нашага кандыдата. Мы не займаемся якой-небудзь агітацыяй, работа Аляксандра Рыгоравіча гаворыць сама за сябе. І я перакананы, што нашы людзі, насельніцтва Беларусі зробіць разумны, правільны, добры і надзейны выбар".
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-