Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны на наведванне лясоў захоўваюцца ў трох раёнах Мінскай і Магілёўскай абласцей. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Паводле даных на раніцу 15 красавіка, забароны захоўваюцца ў Валожынскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці, а таксама ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Абмежаванні ўведзены на большай частцы Віцебскай і Гродзенскай абласцей. У Мінскай і Брэсцкай абласцях таксама захоўваюцца абмежаванні ў шэрагу раёнаў. Гомельская вобласць на карце адзначана зялёным як свабодная ад забарон і абмежаванняў.
Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі. Перад паходам у лес неабходна азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй.-0-