Фота з архіва
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У трох раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лесу, паведамляе БЕЛТА па даных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі.
Чырвоным на карце пазначаны тры раёны Гомельскай вобласці - Ельскі, Кармянскі, Чачэрскі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лясных масіваў, гэтыя раёны абазначаны жоўтым колерам.
Свабоднымі для наведвання застаюцца Карэліцкі, Навагрудскі, Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі раёны Гродзенскай вобласці, а таксама Мядзельскі раён Міншчыны, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Мёрскі, Пастаўскі, Расонскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі раёны Віцебскага рэгіёна.
Перад наведваннем лесу спецыялісты рэкамендуюць азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лесу рэгулярна абнаўляецца, у ёй аператыўна адлюстроўваецца сітуацыя ў лясных масівах па раёнах краіны і інфармацыя аб увядзенні абмежавальных мер. Удакладніць інфармацыю таксама можна ў мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.-0-