Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2021, 15:16

У ТЛЦ прадстаўнікі МЗС Ірана прапанавалі сваім грамадзянам вярнуцца дадому

2 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі МЗС Ірана наведалі бежанцаў у ТЛЦ і прапанавалі грамадзянам сваёй краіны вярнуцца дадому, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння транспартна-лагістычны цэнтр каля пункта пропуску "Брузгі", дзе знаходзіцца часовы пункт размяшчэння бежанцаў, наведалі прадстаўнікі МЗС Ірана. Яны азнаёміліся з умовамі знаходжання бежанцаў, а таксама сустрэліся з суайчыннікамі, якім прапанавалі вярнуцца на радзіму. Тых, хто назваўся грамадзянамі Ірана, у ТЛЦ няшмат: на сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС прыйшлі каля 10-12 чалавек.

"Грамадзяне Ірана тут знаходзяцца па розных прычынах, нехта згубіўся, некага ўвялі ў зман. Ім дадзены кансультацыі, яны абмяняліся тэлефонамі з прадстаўнікамі МЗС. Як паказала размова, довады аб тым, што можна бяспечна вярнуцца ў Іран, людзей не пераканалі. Яны ўсё роўна хочуць трапіць у Еўропу", - адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк. Ён падкрэсліў, што гэта першая афіцыйная дэлегацыя замежнай дзяржавы, якая канкрэтна дамовілася аб мерах, якія неабходна прыняць. "Калі б урады іншых краін гэтак жа хутка прымалі рашэнні і аказвалі дапамогу людзям, то, напэўна, гэты крызіс завяршыўся б хутчэй. Але еўрапейскія дзяржавы, як мы бачым, нават не робяць спроб для таго, каб яго спыніць", - звярнуў увагу Віктар Пранюк.

Бежанцам далі час для роздуму. Калі яны ўсё ж захочуць вярнуцца ў Іран, ім дапамогуць з дакументамі, разгледзяць пытанне дастаўкі да Мінска і з авіярэйсам на радзіму.

Таксама падчас візіту і сустрэчы з прадстаўнікамі Беларускага Чырвонага Крыжа была дасягнута дамоўленасць, што гуманітарную дапамогу бежанцам акажа ісламская арганізацыя Чырвонага Паўмесяца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі