Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2024, 11:31

У СНД распрацаваны праект мадэльнага закона аб абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі

Фота з архіва
Фота з архіва
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У СНД распрацаваны праект мадэльнага закона "Аб абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржатамнаглядзе Беларусі па выніках пасяджэння экспертнай групы нумар 3 базавай арганізацыі дзяржаў - удзельніц СНД па пытаннях абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам, радыеактыўнымі адходамі і вывадзе з эксплуатацыі ядзерна- і радыяцыйна-небяспечных аб'ектаў.

Тэмай пасяджэння стаў праект мадэльнага закона. У час абмеркавання праекта пацверджана мэтазгоднасць яго зацвярджэння, а таксама разгледжаны асобныя палажэнні з улікам вопыту краін - удзельніц СНД ва ўсталяванні рэгулявання ў галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, уключаючы фінансавае забеспячэнне і іншыя пытанні.

"Прыняцце Міжпарламенцкай асамблеяй дзяржаў - удзельніц СНД названага законапраекта акажа садзейнічанне краінам ва ўдасканаленні заканадаўства ў галіне бяспечнага абыходжання з радыеактыўнымі адходамі", - адзначылі ў Дзяржатамнаглядзе.

Удзельнікі мерапрыемства пацвердзілі рацыянальнасць названага мадэльнага закона, а таксама намецілі перспектыўныя напрамкі работы па гэтым дакуменце.

Пасяджэнне прайшло ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі. У мерапрыемстве ад беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый: Міністэрства энергетыкі, Дзяржатамнагляду, ДВА "Белэнерга", РУП "Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі", Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусі, ДНТУ "Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі