Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2022, 16:13

У школах уводзяцца бясплатныя падарожжы для старшакласнікаў. Калі запусцяць пілотны праект?

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навучэнцы 10-11-х класаў змогуць падарожнічаць па краіне бясплатна. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіла кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярына Нікіціна, паведамляе БЕЛТА.

Пачатак субсідзіраванню школьных паездак пакладзены: ужо ў 2023 годзе старшакласнікі змогуць скарыстацца правам паехаць на экскурсію, якая дапоўніць іх веды па тым ці іншым школьным прадмеце, адзначыла прадстаўнік Мінспорту. Напрыклад, вывучаючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны, вучні 10-11-х класаў змогуць наведаць Брэсцкую крэпасць.

"Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі распрацавана і прынята пастанова Савета Міністраў для субсідзіравання паездак школьнікаў. Гэта будзе пілотны праект, па якім навучэнцы 10-11-х класаў будуць падарожнічаць у наступным годзе па краіне бясплатна. Распрацаваны пералік экскурсій для гэтых класаў. Яны паедуць са сваім выкладчыкам па прадмеце, па якім яны вызначацца", - сказала Кацярына Нікіціна.

Пры гэтым старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Піліп Гулы адзначыў, што такі падыход разглядаўся даўно. Пытанне ў большай ступені датычылася механізмаў фінансавання. Цяпер важна, каб гэты праект быў эфектыўным. "Галоўнае, каб гэта было эфектыўна, каб цэны былі не завышаны, каб не было лішняй колькасці пасрэднікаў. І каб да гэтага пераліку праграм з зацверджанымі кантрольнымі тэкстамі і інфаблокамі быў яшчэ дастаткова зразумелы зафіксаваны кошт", - рэзюмаваў Піліп Гулы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі