24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошні званок для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі празвініць сёння, паведамляе БЕЛТА.
У гэтым годзе выпускнікамі 11-х класаў стануць больш за 56 тыс. маладых людзей, 9-я класы заканчваюць больш за 102 тыс. Урачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок" для іх праходзяць 24 мая, а выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём, адбудуцца 13 чэрвеня.
Вучэбныя заняткі ў большасці школьнікаў завершацца 31 мая, у навучэнцаў 9-х (10-х класаў, у якіх навучаліся навучэнцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) і 11-х (12-х) класаў урокі ўжо завяршыліся.
Наступны этап для выпускнікоў 11-х класаў - цэнтралізаваны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне, здаваць якія зарэгістраваныя ўдзельнікі будуць у адзіныя тэрміны. Цэнтралізаваныя экзамены пройдуць 26 мая (па прадмеце на выбар) і 29 мая (па рускай і беларускай мове), а цэнтралізаванае тэсціраванне па прадметах для ўсіх абітурыентаў - 2 і 5 чэрвеня. Таксама 26 мая будзе праводзіцца ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў і студэнтаў каледжаў па прадметах на выбар, а 29 мая - па рускай і беларускай мовах.-0-