Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У школах Беларусі правядуць маштабную рэвізію спартінвентару і дакупяць неабходнае

Грамадства 14.03.2019 | 13:31
Фота з архіва
Фота з архіва

14 сакавіка, Ашмяны /Кар. БЕЛТА/. У школах Беларусі правядуць маштабную рэвізію спартыўнага інвентару і ліквідуюць выяўленыя прабелы. Аб гэтым сёння ў час наведвання Гальшанскай сярэдняй школы паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр расказаў, што цяпер разглядаецца пытанне аб унясенні ў дзяржпраграму "Адукацыя і маладзёжная палітыка" падпраграмы аб аснашчэнні сярэдніх школ спартыўным інвентаром і трэнажорамі.

"Правядзём рэвізію, высветлім, дзе і чаго не хапае, і прадумаем пытанне арганізацыі закупак. Часткова гэта будзе зроблена цэнтралізавана, часткова - праз мясцовыя органы кіравання", - адзначыў Ігар Карпенка. Ён падкрэсліў, што такая работа вядзецца і цяпер. У прыватнасці, у гэтым годзе было закуплена для школ 12 тыс. лыж.

"Спартыўны складнік, фізкультурна-аздараўленчая работа - неад'емная частка адукацыйнага працэсу. Гэта і ўрокі фізкультуры, і шосты школьны дзень, і работа розных секцый, што ў сваю чаргу забяспечвае занятасць моладзі, дае магчымасць падрыхтаваць таленты для спецыялізаваных спартыўных школ", - адзначыў Ігар Карпенка.

Сёння міністр адукацыі перадаў школе спартыўны інвентар - камплекты лыж, гульнявыя мячы, стол для настольнага тэніса, ракеткі, іншае неабходнае абсталяванне. Набыццё яго стала магчыма дзякуючы акцыі "Нашы дзеці". Было сабрана каля Br30 тыс. спонсарскіх сродкаў, накіраваць іх вырашылі на ўмацаванне баз вясковых школ. Былі вызначаны восем такіх па краіне.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка перадае сертыфікат на спартінвентар дырэктару Гальшанскай сярэдняй школы Марыне Гайдукевіч
Міністр адукацыі Ігар Карпенка перадае сертыфікат на спартінвентар дырэктару Гальшанскай сярэдняй школы Марыне Гайдукевіч'

"Увагу да такіх невялікіх школ удзяляем сур'ёзную. Умовы ўсюды павінны быць аднолькавымі, каб дзеці змаглі атрымаць якасную адукацыю", - адзначыў Ігар Карпенка.

Школа ў Гальшанах - самая вялікая вясковая школа ў раёне. Цяпер тут вучацца больш за 220 дзяцей. Школьнікі актыўныя і любяць спорт, аб чым сведчаць і рэзультаты: прызёры абласных і рэспубліканскіх турніраў ёсць і ў біятлоне, і ў лёгкай атлетыцы.

"Школа сёння - месца прыцягнення ў Гальшанах. Дзеці актыўныя не толькі на ўроках фізкультуры, многія займаюцца па вечарах і ў выхадныя. Інвентар, упэўнена, будзе запатрабаваны", - адзначыла дырэктар школы Марына Гайдукевіч. Яна падкрэсліла, што за дзецьмі да спорту цягнуцца і дарослыя, работнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства наведваюць спартыўную залу.

Таксама на базе школы сёння прайшла сустрэча міністра з вучнямі школ раёна. Круглы стол прайшоў у фармаце дыялогу, школьнікі змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні.-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.