Сцяг Аўторак, 13 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2025, 14:03

У Савеце бяспекі Беларусі пракаменціравалі дзеянні Польшчы ў раёне Сувалкскага калідора

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч 3 красавіка пракаменціраваў журналістам дзеянні Польшчы ў раёне Сувалкскага калідора, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым, што сёння адбываецца на сумежнай тэрыторыі, паблізу нашых граніц на заходнім напрамку. На заходнім тэатры ваенных дзеянняў. Глядзім, як нашы бліжэйшыя суседзі (палякі, прыбалты) мілітарызуюцца, узмацняюць агрэсіўную рыторыку. Літаральна нядаўна атрымана інфармацыя аб тым, што ў раёне Сувалкскага калідора палякі разгортваюць новыя аператыўныя часці, разведвальныя батальёны, сцягваюць туды тэхніку. Спрабуюць абараніцца ад выдуманай пагрозы з Усходу. Хоць гэта настолькі смешна сёння выглядае. Таму што Узброеныя Сілы Беларусі, ваенная арганізацыя дзяржавы не робіць стаўку на павелічэнне ваенных бюджэтаў, павелічэнне колькасці вучэнняў", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Сувалкскі калідор - паласа даўжынёй каля 100 км на граніцы паміж Літвой і Польшчай, якая мяжуе таксама з Калінінградскай вобласцю Расіі і з Беларуссю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі