Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2019, 10:34

У рыбалоўных угоддзях Беларусі часова забаронена лоўля еўрапейскай рапушкі

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рыбалоўных угоддзях Беларусі з 15 лістапада па 20 снежня забаронена лоўля еўрапейскай рапушкі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Забарона ўводзіцца ў адпаведнасці з пастановай Мінпрыроды ад 2 снежня 2015 года нумар 42.

Рапушка - самы дробны прадстаўнік сіговых відаў рыб, яе максімальная даўжыня не больш за 25 см, знешне падобная да селядца. Водзіцца ў вадаёмах Віцебскай вобласці і некаторых азёрах на поўначы Мінскай вобласці.

З 1981 па 1993 год і з 2004 па чэрвень 2014 года від быў уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і забаронены да лоўлі. Цяпер лавіць рапушку забаронена, за выключэннем нераставага перыяду. За здабычу кожнай асобіны ў гэты забаронены час парушальнікам давядзецца выплаціць па 9 базавых велічынь (БВ цяпер складае Br25,5).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі