Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2025, 16:38

"У рэжыме нон-стоп". Маркаў аб рабоце Інфацэнтра ЦВК 26 студзеня

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дзень выбараў Прэзідэнта Беларусі Інфацэнтр ЦВК будзе працаваць у рэжыме нон-стоп. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр інфармацыі Марат Маркаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самае галоўнае - гэта 26 студзеня. Непасрэдна ў гэты дзень у рэжыме нон-стоп кожныя дзве гадзіны пачынаючы з 11.00 і да 21.00 будуць прэс-канферэнцыі па праходжанні выбараў на працягу дня", - сказаў Марат Маркаў.

26 студзеня з цэнтра будуць трансліравацца даныя аб ходзе галасавання (у 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00) з уключэннямі з рэгіёнаў (згодна з асобным планам) і Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі. Прэс-канферэнцыя старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Карпенкі "Аб папярэдніх выніках галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" адбудзецца 27 студзеня прыблізна з 2.30 да 3.00. Падагульняючая прэс-канферэнцыя ЦВК "Аб папярэдніх выніках выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" пачнецца 27 студзеня ў 11.00. Далей адбудуцца брыфінгі місій міжнародных наглядальнікаў.

"Думаю, што інфармацыі ў вас (журналістаў. - Заўвага БЕЛТА) будзе больш чым дастаткова. Засталося толькі папрасіць, каб вы якасна гэта адпрацавалі, не ўпусцілі нюансы і моманты, якія важна паказаць. Мы сапраўды адкрыты. Наша задача цяпер - паказаць рэальна тое, што адбываецца ў Беларусі. І тут важна не толькі тое, што вы пакажаце гледачу. Тут вельмі важна, што вы выкладзеце ў сацыяльныя сеткі, на YouTube-канал, у мэсэнджары. Таму што для нас галоўнае - каб людзі, якіх цікавіць праўдзівая сітуацыя ў Беларусі, а не тое, што расказваюць некаторыя замежныя палітыкі ці эксперты, убачылі, што рэальна ў нас адбываецца", - адзначыў міністр.

У цэнтры будуць працаваць эксперты, наглядальнікі, журналісты. Усяго доступ у інфармацыйны цэнтр у Палацы Рэспублікі атрымаў 481 прадстаўнік з 25 беларускіх медыя і 331 журналіст з 70 замежных СМІ. Замежныя медыя будуць прадстаўлены буйнейшымі сродкамі масавай інфармацыі з 23 краін Азіі, Еўропы, Лацінскай і Паўночнай Амерыкі, Блізкага Усходу. Традыцыйна высокі інтарэс выказалі прадстаўнікі расійскіх медыя. Акрамя таго, свае заяўкі на акрэдытацыю накіравалі як вядучыя сусветныя СМІ - BBC, Reuters (Вялікабрытанія), Al Jazeera (Катар), Медыякарпарацыя Кітая (CCTV і CGTN), ТАСС, ВДТРК (Расія), CNN, Associated Press (ЗША), AFP (Францыя), так і буйныя рэгіянальныя медыя - TeleSUR (Венесуэла), ZDF, ARD (Германія), EFE (Іспанія),  France Télévisions (Францыя).

"У паўтара раза больш журналістаў акрэдытавана з замежных СМІ, чым было ў 2020 годзе. Гэта вядучыя СМІ. Я буду з задавальненнем адказваць на іх пытанні, калі яны іх будуць задаваць. Самы галоўны пасыл - няхай яны напішуць рэальнасць. Больш нічога ад іх не патрабуецца", - дадаў Марат Маркаў.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня.-0-
Галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі