Фота з архіва
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэках Беларусі павысілася тэмпература вады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Тэмпература вады ў рэках крыху павысілася і знаходзіцца ў межах 13-22 градусы, у іншых вадаёмах - 14-20 градусаў вышэй за нуль.
Рост узроўняў вады захоўваецца на большасці рэк басейнаў Нёмана, Бярэзіны, Прыпяці, у ніжнім цячэнні Дняпра, асобных участках рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі, Сожа і Заходняга Буга.
На Віліі каля аграгарадка Сцешыцы, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач каля вёскі Церабуты, узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
На Нёмане каля Гродна і Дняпры каля Магілёва назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту.
У бліжэйшыя суткі гідралагічная абстаноўка на рэках краіны істотна не зменіцца.-0-