Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 ліпеня 2024, 15:29

У рэгіянальныя ВНУ Беларусі залічаны 375 пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд

Фота з архіва
Фота з архіва
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэгіянальныя ВНУ Беларусі залічаны 375 пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.

"Пераможцы ўніверсітэцкіх алімпіяд-2024 ужо сёння, яшчэ да пачатку асноўнага прыёму ў ВНУ, залічаны ў лік першакурснікаў 21 рэгіянальнай установы вышэйшай адукацыі краіны. У бягучым годзе ўладальнікамі дыпломаў I, II і III ступені ўніверсітэцкіх алімпіяд сталі амаль 1 тыс. выпускнікоў. З іх у ВНУ падалі дакументы 422 чалавекі, а 375 абітурыентаў ужо залічаны ў нашы ўніверсітэты. Яшчэ 47 абітурыентаў з ліку пераможцаўз універсітэцкіх алімпіяд не прайшлі па конкурсе і будуць далей удзельнічаць у прыёмнай кампаніі ў агульным конкурсе", - праінфармаваў Сяргей Пішчоў.

Так, у 14 універсітэтаў сістэмы Міністэрства адукацыі залічаны 256 пераможцаў алімпіяд ВНУ, 62 чалавекі сталі студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Міністэрства аховы здароўя. "Першакурснікамі БелДУТ, што адносіцца да Міністэрства транспарту і камунікацый, сталі 27 пераможцаў, у ВНУ Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання будуць вучыцца 30 паступаўшых па гэтай траекторыі. Найбольшая колькасць пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд залічана ў ВДУ імя П.М. Машэрава - 47 чалавек, ГрДУ імя Янкі Купалы - 40, ПДУ імя Ефрасінні Полацкай - 31, ГрДМУ - 28. Акрамя таго, 22 абітурыенты з ліку пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд падалі дакументы для навучання па мэтавым накіраванні. Усе ж астатнія будуць паступаць ва ўніверсітэты на агульных падставах па выніках ЦЭ і ЦТ", - канстатаваў начальнік галоўнага ўпраўлення.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі