Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

У рэалізацыі канцэпцыі "вёскі будучыні" важна разам з вытворчасцю развіваць сацсферу - Качанава

Грамадства 02.05.2019 | 19:33
Наталля Качанава ў час рабочай паездкі
Наталля Качанава ў час рабочай паездкі

2 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У рэалізацыі канцэпцыі "вёскі будучыні" важна разам з вытворчасцю развіваць і сацыяльную сферу. На гэта звярнула ўвагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава сёння ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць пры наведванні аграгарадка Мічурынская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Населены пункт знаходзіцца ў Гомельскім раёне ў непасрэднай блізкасці ад абласнога цэнтра. Тут ёсць неабходная інфраструктура: працуе школа, Дом культуры, паспяхова функцыянуе сельгаспрадпрыемства, плануецца адкрыць яго музей. Сюды на работу прыязджаюць і з абласнога цэнтра. "Такі населены пункт можна браць у прыклад. Але добра, калі б такая "вёска будучыні" была і больш аддалена ад горада", - адзначыла Наталля Качанава.

"Важна, развіваючы вытворчасць, ствараць неабходныя ўмовы і ў сацыяльнай сферы для таго, каб і моладзь, і ўсе вяскоўцы мелі магчымасць схадзіць у кіно, прыйсці ў клуб і займацца па інтарэсах - танцамі, удзельнічаць у харавых калектывах. Для чалавека, яго самарэалізацыі павінны быць створаны ўсе ўмовы", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Толькі ў комплексе можна стварыць "вёску будучыні", дадала яна.

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што апошнім часам усё больш прыкладаў, калі людзі едуць з вялікіх гарадоў жыць у невялікія сельскія раёны, працуюць на сельскагаспадарчых прадпрыемствах, а недзе і самі адкрываюць аграэкасядзібы, ствараюць фермерскія гаспадаркі. "Гэта добра, калі чалавек можа сябе рэалізаваць, знайсці прымяненне сваім сілам, а таксама жыць у больш спакойным рытме", - лічыць яна.

У аграгарадку Мічурынская аб важных напрамках для самарэалізацыі расказалі кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта самі жыхары. Так, у Брылёўскай сярэдняй школе практычна палавіна педагогаў маюць вышэйшую катэгорыю, хлопцы і дзяўчаты перамагаюць на інтэлектуальных спаборніцтвах рэспубліканскага ўзроўню, створана добрая база для развіцця навучэнцаў. Наталля Качанава падарыла вучням футбольныя мячы.

Брылёўскі сельскі Дом культуры працуе па 14 напрамках. Карыстаюцца папулярнасцю народны хор "Вязанка", ансамбль народнага танца "Кросны", ёсць магчымасць рэалізаваць свае творчыя здольнасці ў розных гуртках, аб'яднаннях па інтарэсах.

Добрыя вынікі работы дэманструе КСУП "Брылёва", якое спецыялізуецца на агародніцтве з прамперапрацоўкай прадукцыі, вытворчасці малака. У адкрытым грунце гаспадарка вырошчвае капусту, цыбулю, буракі, моркву, спаржавую фасолю, гарох. У цяпліцах спеюць памідоры, агуркі. Напрыклад, у гэтым годзе ў цяпліцах ужо сабралі 110 т таматаў.

Пры наведванні сельгаспрадпрыемства паўстала пытанне аб цане рэалізацыі ў гандлёвых кропках агародніннай прадукцыі беларускіх вытворцаў. Як растлумачыў дырэктар КСУП Аркадзь Кобрусеў, прадпрыемства адпускае памідоры максімум па Br3-3,5, самыя дарагія агуркі - Br2,2. Наталля Качанава звярнула ўвагу, што ў гандлёвай сетцы цана ў два разы большая. Сітуацыю вывучаць.

У час паездкі асаблівы акцэнт зроблены на выкананні даручэнняў Прэзідэнта, у тым ліку і агучаных у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Напрыклад, па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні. "Гэтыя пытанні актуальныя, таму што бягучы год - Год малой радзімы, калі пастаўлены задачы Прэзідэнтам навесці ідэальны парадак ва ўсіх кутках нашай краіны", - сказала Наталля Качанава. Паводле яе слоў, убачанае ў Гомельскім раёне пераканаўча сведчыць аб тым, што людзі тут працуюць добрасумленна.-0-

Фота Алега Файніцкага

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.