Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2020, 14:32

У работу школьных службаў медыяцыі плануюць уключаць бацькоў

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У работу школьных службаў медыяцыі плануюць уключаць бацькоў для мірнага вырашэння канфліктных сітуацый у школе, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА выканаўчы дырэктар Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, кіраўнік праекта "Школьная медыяцыя", медыятар цэнтра "Медыяцыя і права" Ірына Арлоўская.

"Немалаважным напрамкам у развіцці школьнай медыяцыі з'яўляецца тое, што мы плануем уключыць у работу школьных службаў медыяцыі яшчэ і бацькоў, расказаць ім аб плюсах і магчымасцях медыяцыі, аб тым, як мірна яны змогуць вырашаць свае пытанні з дзецьмі дома, вырашаць складаныя сітуацыі ў школах, калі яны ўзнікаюць", - сказала Ірына Арлоўская.

Паводле яе слоў, не менш важна, каб будучыя педагогі пачатковых класаў, педагогі-прадметнікі, выкладчыкі ў ВНУ і каледжах валодамі тэхнікамі мірнага ўрэгулявання канфлікту. У сувязі з гэтым мэтазгодна абмяркоўваць пытанні выпрацоўкі агульнай метадалогіі па падрыхтоўцы будучых спецыялістаў у сферы адукацыі, а таксама будучых юрыстаў з веданнем аднаўленчых падыходаў.

"Усё гэта неабходна для таго, каб агульнымі намаганнямі мы змаглі стварыць для нашых дзяцей спрыяльны клімат для атрымання ведаў, выпрацаваць алгарытм узаемадзеяння па ўрэгуляванні канфліктаў", - адзначыла выканаўчы дырэктар.

У Беларусі работа па развіцці школьнай медыяцыі ідзе з 2015 года. Ужо створана больш за 20 школьных службаў медыяцыі, якія даюць магчымасць бакам, што пасварыліся, вырашаць складаныя канфлікты, не пакідаючы негатыўных пачуццяў і самім знаходзіць шляхі да выпраўлення сітуацый. "Пасля апрабавання некалькіх мадэлей, мы прыйшлі да высновы, што найбольш эфектыўная мадэль прадугледжвае прыцягненне розных спецыялістаў пры вырашэнні школьнага канфлікту", - сказала Ірына Арлоўская.

Арганізацыі эфектыўнай школьнай службы медыяцыі быў прысвечаны круглы стол, які прайшоў 17 верасня ў Мінску. Удзельнікі першай секцыі, у тым ліку прадстаўнікі выкладчыцкага складу школ і дзяржорганаў, якія працуюць з дзецьмі, абмяркоўвалі магчымасці медыяцыі і медыятыўнага падыходу для ўстаноў адукацыі. На круглым стале прадставілі вопыт укаранення школьных службаў медыяцыі. На другой секцыі - "Бацькоўскі ўніверсітэт" - былі прадстаўлены рэзультаты аналізу ўплыву медыяцыі на дзіцяча-бацькоўскія і ў цэлым сямейныя адносіны. Асноўнымі ўдзельнікамі секцыі выступілі бацькі і юныя медыятары.

Праект па развіцці школьнай медыяцыі ў Беларусі пачаты ў 2015/2016 навучальным годзе цэнтрам "Медыяцыя і права". Першай установай адукацыі, у якой створана школьная служба медыяцыі, стала ДУА "СШ нумар 130 Мінска". У снежні 2016 года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж цэнтрам "Медыяцыя і права", камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі, рэалізаваны праект "Вучымся разумець адзін аднаго". Укараненне школьных службаў медыяцыі праходзіла на базе 11-ці ўстаноў адукацыі сталіцы. Прадаўжэннем гэтай ініцыятывы ў 2019 годзе стаў праект "Гуманны падыход да кожнага дзіцяці ў інтарэсах будучага гуманнага грамадства", які рэалізуецца ў Ленінскім раёне Мінска і ў Баранавічах пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі