Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2021, 16:59

У пункце пропуску "Каменны Лог" з-за рамонту ўскладнены рух

23 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай граніцы з-за рамонту ўскладнены рух. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Сёння ў пункце пропуску "Каменны Лог" (з літоўскага боку "Мядзінінкай") праходзяць работы па замене асфальтабетоннага пакрыцця.

"Прыём транспартных сродкаў, якія едуць у Рэспубліку Беларусь, ажыццяўляецца па выязным напрамку", - адзначылі ў мытні.

Перавозчыкаў, якія едуць праз гэты ўчастак беларуска-літоўскай граніцы, просяць улічваць гэту інфармацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі